Увогуле ў сацыякультурных працэсах надзвычай многае залежыць ад асобы, якая, з аднаго боку, таленавіта выяўляе змест эпохі, яе асаблівасці, праблемы, агульны напрамак — як кропля вады адлюстроўвае наваколле, і, можа, першай прадчувае будучыя змены. 3 іншага ж боку, адораны, харызматычны, таленавіты чалавек (а менавіта такім быў Ежы Гедройц) сам у стане ўплываць на развіццё падзей, фарміраваць ix, што асабліва актуальна ва ўмовах сучаснага глабалізму (успомнім хаця б вядомы «эфект матылька»).
Беларусь i Польшча багатыя на асобы, пры адным узгадванні імёнаў якіх становіцца відавочнай агульнасць нашай гісторыі, культуры, менталітэтаў, памкненняў, aўрэшце — ідэалаў i інтарэсаў нашых народаў. Адна з такіх асобаў - Ежы Гедройц - прарок народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, які праз самога сябе i сваю дзейнасць выявіў матрыцу, сімвальны i змястоўны сэнс беларуска-польскага культурнага ўзаемадзеяння.
Хаця ідэі Ежы Гедройца рэалізаваныя, увасобленыя ў жыццё, сам ён застаецца культурным феноменам, які на працягу доўгага часу няспынна змяняе культурны, інтэлектуальны, сацыяльны i нават палітычны ландшафт, аказвае ўплыў на светапогляд грамадства — i польскага, i беларускага, асабліва культурнай i інтэлектуальнай эліты. Невьшадкова на прапанове Сейма Рэчы Паспалітай ад 29 ліпеня 2005 г. i пры падтрымцы ЮНЕСКА 2006 г. быў абвешчаны годам Ежы Гедройца.
Прадстаўнік старадаўняга беларуска-літоўскага шляхецкага роду, Ежы Гедройц нарадзіўся ў Мінску 27 ліпеня 1906 г. i пражыў тут 12 гадоў, затым з сям'ёй пераехаў у Варшаву. У 1946 г. заснаваў Літаратурны інстытут у Рыме, aў 1947 г. — штомесячнік «Культура» у Парыжы (крыху пазней перабраўся ў мястэчка пад Парыжам), які нязменна рэдагаваў аж да сваёй смерці ў 2000 г. Да верасня 2000 г. выдадзена 511 тамоў Бібліятэкі Культуры, у тым ліку 132 нумары Гістарычных сшыткаў i 636 нумароў «Культуры» [1].
«Культура» сталася найважнейшым польскім i нтэлектуальным асяродкам другой паловы XX ст., aсам Ежы Гедройц — сімвалам здаровага сэнсу i фундаментальнай іерархіі каштоўнасцей, у аснове якой былі i застаюцца вольнасць, талерантнасць, дыялог. Апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага, як ён сам сябе называў, Вялікі Рэдактар Ежы Гедройц належыць розным культурам, бо ўва- собіў i развіваў польскую, беларускую, украінскую i літоўскую духоўную традыцыю.
Яшчэ з 70-х гг. мінулага стагоддзя «Культура» была адной з важнейшых крыніц інфармацыі пра Беларусь у Еўропе: з 1993 да 2000 г. змешчана болын за 80 артыкулаў на беларускую тэматыку, хаця спецыяльнага нумара «Культуры», прысвечанага Беларусі, так i не выйшла. Да 1996 г. пераважалі матэрыялы, якія асвятлялі грамадска-культурнае жыццё ў Беларусі; пазней на першы план выйшлі польская ўсходняя палітыка i незалежнасць Беларусі. Менавіта Ежы Гедройц ці не першы ў Еўропе прапанаваў i паважна разглядаў беларускую суб'ектнасць [2], у якой убачыў магчымасціразвіцця. i гэта ў той час, калі беларуская культура вызначалася як цалкам савецкая - залежная, лакальная, пераходная.
Імя нашага славутага земляка стала шырока ўзгадвацца ў Беларусі толькі з 1998 г., пасля выхаду беларуска-польскага нумару часопіса «Фрагмэнты» i выставы «Культуры». У лютым 2001 г., ужо пасля смерці Ежы Гедройца, у Скарынаўскім цэнтры адбыўся «круглы стол», прысвечаны памяці Вялікага Рэдактара. У 2006 г. былі перавыдадзеныя матэрыялы гэтага «круглага стала» i арганізаваная чарговая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная асобе Ежы Гедройца i белaруска-польскiм культурным стасункам.
Сама прысутнасць беларускай праблематыкі на старонках «Культуры», часта дэманстратыўна пагарджанай, мяняла многае. «Без незалежных Украіны, Літвы i Беларусі немагчыма ўявіць сабе незалежнасці Польшчы. Без польскае падтрымкі нічога не выйдзе з беларускіх спробаў узбіцца на незалежнасць», — гучала са старонак «Культуры».
Беларусь наўрад ці мела большага абаронцу свайго права на самавызначэнне, на магчымасць належаць да еўрапейскай сям'і народаў, чым Ежы Гедройц i яго часопіс «Культура». Сваю літаратурную i выдавецкую дзейнасць Е. Гедройц прысвяціў нармалізацыі адносін Польшчы з Літвой, Беларуссю, Украінай. Сапраўдны дьпламат i палітык, ён імкнуўся да кампрамісу i шукаў дыялогу, думаў пра палітыку ў катэгорыях маральнасці, выступаў супраць кланавасці, асабістай карысці, коснасці, правінцыйнасці ў палітыцы.
У 1994 г. ў кнізе «Аўтабіяграфія на чатыры рукі» Е. Гедройц пісаў: «...Мы павінны праводзіць незалежную палітыку, aне быць кліентамі Злучаных Штатаў ці якой-небудзь іншай дзяржавы. Нашай галоўнай мэтай павінна быць нармалізацыя польска-расійскіх i польска-нямецкіх адносін, з адначасовай абаронай незалежнасці Украіны, Беларусі i прабалтыйскіх краін i пры цесным супрацоўніцтве з імі. Мы павінны сабе ўсвядоміць, што чым мацнейшай будзе наша пазіцыя на Усходзе, тым больш будуць з намі лічыцца ў Заходняй Еўропе» [3],
Не ведаю, ці ўласна гэтай ідэяй кіруюцца арганізатары штогадовага Эканамічнага форума ў Крыніцы Здруй - паўднёвым польскім курортным гарадку, — форума, які адзін з напрамкаў нязменна прысвячае ролі Цэнтральнаеўрапейскага рэгіёну ў стратэгічным развіцці Еўропы. Так, вераснёўскі 2008 г. Эканамічны форум «Еўрапейскія дылемы. Цэнтральная Еўропа: партнёр ці статыст?» (галоўным арганізатарам выступіў варшаўскі Інстытут усходнееўрапейскіх даследаванняў), на які сабралася бізнес- i палітычная эліта, вядомыя грамадскія дзеячы i эксперты еўрапейскіх i шэрагу азіяцкіх краін, aтаксама ЗША (усяго каля 2000 чалавек), быў прысвечаны пераважна праблеме эканамічнага i гуманітарнага развіцця Цэнтральнай Еўропы ў кантэксце сучасных геапалітычных працэсаў. (Дарэчы, упершыню за апошнія некалькі гадоў Беларусь прадстаўляла ўрадавая дэлегацыя на чале з Віцэ-прэм'ерам А. Кабяковым. Прысутнічаў i Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча П. Латушка). На форуме, як i на папярэдніх, зноў падкрэслівалася, што, нягледзячы на сусветныя i рэгіянальныя інтэграцыйныя працэсы i цяжкі шлях нівелявання старых i фарміравання новых каштоўнасцей, усё ж лепшай формы існавання нацыі iнацыянальнай культуры, чым нацыянальная дзяржава, чалавецтва не вынайшла. Не толькі блізкасць культур, гісторыі, ментальнасці народаў Цэнтральнай Еўропы, але i само геапалітычнае становішча, агульнасць інтарэсаў, у тым ліку ў плане захавання ўласнай ідэнтычнасці, вымагаюць яднання i ўзаемападтрымкі краін гэтага рэгіёну. Менавіта агульнасць каштоўнасцей на аснове салідарнасці садзейнічае не маналогу асобных культур, але міжкультурнаму дыялогу i натуральнаму развіццю кожнага народа i разам з тым спрыяе пераходу ад вузка-лакальнага мыслення да мыслення кантынентальнага i глабальнага.
У Беларусі гедройцава ідэя добрасуседства ўвасобілася ў дзейнасці Польскага інстытута ў Мінску, які з цягам часу павялічвае актыўнасць i эфектыўнасць сваёй працы, накіраванай не толькі на папулярызацыю польскай культуры ў Беларусі, здабыткаў польска-беларускага памежжа i польска-беларускай гісторыі, але i на падтрымку ментальна блізкай палякам беларускай культуры (праз розныя праекты). Дарэчы, дзякуючы Польскаму Інстытуту ў Мінску штогод аб'яўляецца конкурс імя Ежы Гедройца на лепшую журналісцкую працу, прысвечаную беларуска-польскім стасункам. Дзейнасць Польскага інстытута ў Мінску шмат у чым абапіраецца на досвед i ідэі Ежы Гедройца. Некалькі дзён таму з радасцю даведалася пра адкрыццё ў Польшчы структуры, па характару дзейнасці блізкай да Польскага інстытута, — Цэнтра беларускай культуры з сядзібай у Беластоку (некалі ў сваю бытнасць дырэктарам Скарынаўскага цэнтра прыклала шмат намаганняў для стварэння падобнага кшталту інстытуцыі).
Ежы Гедройц практычна дапамагаў Беларусі праз падтрымку навукоўцаў, беларускай меншасці ў Польшчы, спрычыніўся да адкрыцця кафедры беларускай культуры ў Беластоцкім універсітэце i г.д. Была заснаваная нават асабістая стыпендыя Е. Гедройца, дзякуючы якой многія беларускія даследчыкі атрымлівалі магчымасць вывучаць польскую культуру i ўвогуле выязджаць у Еўропу.
Асоба Ежы Гедройца як бы ініцыявала шэраг беларускіх навукова-культурных праектаў: менавіта спадчына Вялікага Рэдактара натхніла мяне на правядзенне ў верасні 2000 г. «круглага стала» «Ідэя беларускасці i ідэя польскасці на мяжы тысячагоддзяў: да вызначэння паняццяў» (выйшаў адпаведны зборнік матэрыялаў); у 2001 г. Цэнтр гуманітарных ініцыятыў выступіў з ідэяй стварыць Фонд «Адраджэнне i развіццё беларускіх сядзібаў» дзеля аказання дапамогі нашчадкам уладальнікаў, у тым ліку i прадстаўнікам роду Гедройцаў; буйны праект Магілёўскага таварыства «Брама» — выданне новага незалежнага беларускага квартальніка «Край»; новыя пошукі гісторыкаў, архівістаў, нават у такой форме, як адказ на пытанне: «Што магло паўплываць на фарміраванне светапогляду Ежы Гедройца, які нарадзіўся i пражыў 12 гадоў у Мінску?».
Ежы Гедройц — яркі прадстаўнік шляхты, якая ў XX ст. увасобіла сваё рыцарства ў духоўным узлёце, як калісьці Адам Міцкевіч. Дарэчы, апошні ацэньваў падзеі таксама з пункту гледжання маральных крытэрыяў. Адсюль — ідэалы зямнога раю ў «Пане Тадэвушу», вобразы раю i пекла ў «Дзядах» i г.д. Гедройц — рамантык XX ст., які працягваў традыцыі Адама Міцкевіча. Нарадзіўшыся ў Беларусі, абодва пазбеглі нацыянальнай аднабаковасці, чаму паcпрыяў таксама сінтэз маральных ідэалаў Беларусі i Польшчы. Асаблівая ж акцэнтацыя маральных каштоўнасцей у значнай меры ўласціва менавіта Беларусі.
Калі чалавек высокага духу i адданага самаслужэння радзіме i праўдзе становіцца маральным аўтарытэтам у грамадстве — такое грамадства мае добрыя перспектывы. Здзіўляючы нашчадкаў сваёй здольнасцю глядзець наперад, прадугадваць будучыню, поруч з ідэямі Ежы Гедройц пакінуў нам узор незалежнасці духу, сілы выказвадь непапулярныя думкі. Валодаючы смеласцю ў ацэнках з'яў i падзей, Ежы Гедройц не цярпеў ксенафобіі, не дзяліў людзей на «нашых» i «вашых». Адкрытасць, пошук праўды, свабодалюбства, годнасць — наш зямляк увасобіў у сабе гэтыя лепшыя якасці польскага характару, якасці, якія калісьці ў поўнай меры мелі iбеларусы...
Ежы Гедройц, які жыў за межамі Бацькаўшчыны, усё свядомае жыццё аддаў прапагандзе славянскай культуры ў Еўропе. Таму асоба i дзейнасць Ежы Гедройца з'яўляецца прыкладам, парадыгмай служэння культуры, чалавецтву, дабру.
Любоў Уладыкоўская-Канаплянік, кандыдат філалагічных навук